Бяспечныя ўмовы пражывання непрацаздольных грамадзян у зімовы перыяд - у цэнтры ўвагі
11.10.2023Пытанне забеспячэння бяспечных умоў пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў актуальны заўсёды, асабліва з надыходам халадоў. Зіма - вельмі некамфортны, а часам і небяспечны час. З узростам павялічваюцца рызыкі, якія раней не былі так відавочныя.
ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» інфармуе аб тым, што пажылыя грамадзяне і інваліды 1, 2 групы могуць звярнуцца за аказаннем сацыяльных паслуг дома сацыяльнымі работнікамі і сядзелкамі альбо па садзейнічанне ў змяшчэнні ў сацыяльную ўстанову.
У выпадку ўзнікнення праблем, якія немагчыма вырашыць самастойна, вы можаце звярнуцца па тэлефоне «Гарачая лінія» 8(01718)68702, альбо ва ўстановы аховы здароўя 8(01718)53580.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(01718)68976, 68702, альбо па адрасе: г. Узда, вул. Першамайская, д. 2б