Цэнтр банкаўскіх паслуг №625 г. Узда ААТ «Беларусбанк» перадаў бязвыплатна кампутары ТЦСАН Уздзенскага раёна
05.10.2023Чатыры камп'ютары, падораныя тэрытарыяльнаму цэнтру, пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама будуць выкарыстаны для заняткаў з пажылымі людзьмі і інвалідамі па навучанні іх камп'ютарнай граматнасці.
- Тэхніка дапаможа пенсіянерам і інвалідам з лёгкасцю асвоіць сучасны лічбавы свет. Таксама кампутары спатрэбяцца і для працы ў цэнтры, - адзначыла дырэктар банка Ірына Пякарская.
У сваю чаргу дырэктар ТЦСАН Уздзенскага раёна Наталля Жук выказала словы падзякі калектыву Беларусбанка за падтрымку, клопат і ўвагу!