Гадзіна фінансавай граматнасці для людзей з інваліднасцю
22.09.2023Павышэнне фінансавай граматнасці скарачае выпадкі махлярства ў дачыненні да сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян.
Галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў ААТ «Белаграпрамбанк» правяла інфармацыйна-асветніцкую гадзіну па фінансавай граматнасці для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН. У ходзе сустрэчы разгледзелі пытанні даступнасці фінансавых паслуг банка для інвалідаў, а таксама бяспекі ў Інтэрнэце: асноўныя схемы падману грамадзян і як абараніць сябе ад махляроў.