Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»
03.01.2023У рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» 03 студзеня 2023 года псіхолагам ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» праведзены псіхалагічны трэнінг па набыцці ўнутранай гармоніі на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
Удзельнікі падзяліліся сваімі гісторыямі аб святкаванні Новага года ў коле родных і блізкіх людзей. Казалі аб сваіх моцных баках, і пра тое, што любяць і цэняць у сабе. Прымалі актыўны ўдзел у гульнявых практыкаваннях, фарміруючы эмацыйную ўстойлівасць і даверныя адносіны ў групе. Па заканчэнні занятку кожны ўдзельнік абраў для сябе афірмацыю-пажаданне на ўжо настаўшы Новы год.